Журналіст Ігар Ільяш на Акрэсціна. У яго кватэры быў вобшук
У Мінску знік журналіст Ігар Ільяш, муж затрыманай па крымінальнай справе журналісткі Кацярыны Андрэевай. Мяркуецца, што ў яго дома быў вобшук.
Раніцай 25 лістапада стала вядома, што Ігар Ільяш на Акрэсціна. У якім ён статусе пакуль невядома.
Ігар Ільяш не прыйшоў на прызначаную сустрэчу, яго тэлефоны былі недаступныя. У кватэры Ігара брат знайшоў пратакол вымання кампутара, тэлефона і іншай тэхнікі.
Журналістка Кацярына Андрэева — жонка Ігара Ільяша — затрыманая па крымінальнай справе. Яе, а таксама Дар’ю Чульцову і Кацярыну Барысевіч, у дачыненні да якіх таксама распачатыя крымінальныя справы, праваабаронцы сёння прызналі палітвязнямі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў