Журналістаў Любоў Лунёву і Івана Куракевіча адпраўляюць на Акрэсціна
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Мінску падчас "Маршу пенсінераў" былі затрыманыя аператар Іван Куракевіч і журналістка Любоў Лунёва.
Аператар Іван Куракевіч і журналістка Любоў Лунёва былі дастаўленыя ў РУУС Савецкага раёна Мінска. Папярэдне стала вядома, што на журналістаў складзеныя пратаколы за парушэнне арт. 23.34 КаАП, іх адпраўляюць у ізалятар на Акрэсціна.
Любоў Лунёва нядаўна перахварэла на каронавірус.
Журналісты працавалі на «Маршы пенсіянераў» у Мінску.
Любоў Лунёва: “Жанчыны ў гарачых кропках працуюць больш стрымана за мужчын” (фота, відэа)
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў