• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Кацярыну Андрэеву дадалі ў спіс «экстрэмістаў» МУС

    Акрамя яе ў спісе з'явіліся запар яшчэ 142 прозвішчы, піша "Вясна".

    Большая частка з тых 143 чалавек, якія з’явіліся ў абноўленым спісе МУС — асуджаныя паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса, якія цяпер «адбываюць пакаранне».

    Сярод «новых экстрэмістаў» можна пабачыць не толькі журналістку Кацярыну Андрэеву, але і філосафа Уладзіміра Мацкевіча, Зміцера і Насту Дашкевічаў, блогера Уладзіслава Савіна.

    Кацярына Андрэева супрацоўнічала з радыё «Свабода», украінскім праектам «Донбас.Реалії», друкавалася ў «Народнай Волі» і расейскім выданні «Новая газета». З сакавіка 2017 года і да свайго арышту ў лістападзе 2020 года працавала на «Белсаце». Двойчы (у 2017 і 2020 гг.) прызнавалася на тэлеканале «Тэлевізійнай асобаю года» і двойчы перамагала ў журналісцкім конкурсе Беларускай асацыяцыі журналістаў «Вольнае слова» (2017 і 2021 гг.)

    У суаўтарстве з мужам, журналістам Ігарам Ільяшом Кацярына падрыхтавала шэраг гучных журналісцкіх расследаванняў, а ў 2020 годзе яны выдалі дакументальную кнігу «Беларускі Данбас» пра ролю беларусаў у канфлікце на ўсходзе Украіны. Кніга вытрымала два тыражы.

    За стрым, падчас якога паказалі жорсткі разгон акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэнне сілавікамі народнага мемарыялу на плошчы Пераменаў Кацярыну разам з каляжанкай Дар’яй Чульцовай асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

    У 2022 годзе на журналістку завялі новую справу і прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Харошка прызначыў ёй восем гадоў калоніі.

    Чытайце яшчэ:

    Былому прэс-сакратару А1 Мікалаю Брэдзелеву прысудзілі 4 гады калоніі

    Расійскі журналіст у эфіры RT заклікаў «тапіць і паліць» украінскіх дзяцей. Яго звольнілі з канала

    Фільм пра зняволеных беларускіх журналістак атрымаў срэбра на Чыкагскім кінафестывалі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці