Зноў затрымалі журналіста Сяргея Няроўнага, на ганку суда
20 кастрычніка 2021
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Крычаве ізноў затрымалі незалежнага журналіста Сяргея Няроўнага. Калегу затрымалі па новай справе прама на ганку суда
Сёння мусіў адбыцца працяг разгляду папярэдняй адміністрацыйнай справы супраць журналіста. Але з‑за вялікай колькасці недакладнасцяў, суд адправіў справу на дапрацоўку.
На ганку суда міліцыя зноў затрымала журналіста цяпер ужо па новай справе. Няроўнага зноў вінавацяць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (19.11 КаАП) і зноў затрымалі на 72 гадзіны да суда.
У мінулыя выхадныя дома ў Сяргея Няроўнага міліцыя правяла вобшук, забралі кампутарную тэхніку.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў