• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дабратвор пасля выезду з Беларусі: Мне прапаноўвалі працаваць на новым праўладным сайце, які заменіць Tut.by

    Журналіст і палітычны актывіст Ілля Дабратвор на мінулым тыдні пакінуў Беларусь, цяпер ён знаходзіцца ў Варшаве.

    У каментары «НН» ён расказаў пра прычыны эміграцыі, а таксама аб прапанове, ад якой было цяжка адмовіцца.

    Ілля Дабратвор. Фота з фэйсбука.

    «Я пайшоў працаваць на будоўлю, бо трэба неяк выжываць. Працую на рэстаўрацыі ў цэнтры Варшавы. Калі з’ехаў, то цяпер магу гаварыць, што хачу. Калі б у мяне не было дзяцей, то я б мог застацца і ісці да канца, але я абраў дзяцей і іх будучыню. Пакуль Лукашэнка не сыдзе, я дакладна не вярнуся.

    Улады цяпер рыхтуюць рэсурс, які павінен замяніць Tut.by. Мне прапанавалі там працу, я не адмаўляўся, бо збіраўся з’ехаць з Беларусі. Не буду казаць, хто менавіта прапаноўваў, але гэта адзін з праўладных экспертаў. Калі я казаў, што хачу з’ехаць, мне пачалі пагражаць, што не дадуць гэта зрабіць. Улада хацела, каб я працаваў на іх.

    У мяне былі толькі некалькі варыянтаў: альбо пачынаць працаваць на іх, альбо з’язджаць, альбо садзіцца ў турму. Мне не давалі працаваць журналістам, дзе б я не з’яўляўся, мяне затрымлівалі. Мяне выкінулі з прафесіі, не давалі магчымасці зарабляць грошы.

    Яны капалі на мяне за ўдзел у масавых мерапрыемствах. Я кажу, што працаваў як журналіст, але ім пофіг… Мне далі тры дні. Я за суткі зрабіў візу і з’ехаў, інакш бы я сядзеў.

    Спадзяюся адкрыць ютуб-канал. Тыя, хто застаюцца ў Беларусі, цяпер павінны не высоўвацца, а мы, хто ў бяспецы, будзем іх голасам. Не трэба ж падстаўляць людзей.

    Зраблю майку «Свабоду Васкрасенскаму», яго захапілі ў закладнікі. І ўсё, што ён кажа, трэба ўспрымаць як словы чалавека, у якого пісталет ля скроні. Але ён спадзяецца хоць неяк увайсці ў гісторыю».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці