Дацкая кампанія JYSK спыніла рэкламу на дзяржаўным беларускім тэлебачанні
Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights паведаміла, што дацкая кампанія JYSK спыніла рэкламу на дзяржаўным беларускім тэлебачанні.
На дадзены момант у Беларусі працуе 10 крамаў JYSK.
Цяпер праваабаронцы збіраюць подпісы пад зваротам да нямецкіх фармацэўтычных кампаній з заклікам спыніць рэкламу на беларускім тэлебачанні. Ужо сабрана амаль 58 тысяч подпісаў, паведамляе «Вясна».
Раней канцэрн Nestlé пасля крытыкі праваабаронцаў вырашыў скараціць рэкламу на дзяржаўным беларускім тэлебачанні.
У снежні паведамлялася, што нямецкі канцэрн «Henkel», вытворца вядомых касметычных і мыйных сродкаў, плануе адмовіцца ад рэкламы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах праз парушэнне правоў чалавека ў краіне.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў