Данос на даносчыкаў, альбо “Газета Слонімская” пад наглядам ідэолагаў
За два дзесяцігоддзі працы ў рэдакцыі, здаецца, да ўсяго ўжо прызвычаіўся. Але падобнае давялося прачытаць у лісце нашага чытача і аўтара ўпершыню.
Мяркуйце самі.
“Сообщаю Вам, Владимир Владимирович (тут у аўтара ліста апіска — ён звяртаецца да выдаўца і галоўнага рэдактара “ГС” Віктара Уладзіміравіча Валадашчука — М.К.), о том, что идеологический отдел Зельвенского райисполкома использует работников районной библиотеки с целью перлюстрации материала, изложенного в «Газете Слонимской». Стоит несколько компьютеров, «учёные» дамы читают, анализируют и доносят», — канец цытаты.
Пасля серыі леташніх публікацый пра адабранне дзяцей і суды з мясцовай уладай жыхаркі Дзярэчына, чыноўнікі Зэльвенскага райвыканкама зрабіліся ці не самымі ўважлівымі чытачамі «Газеты Слонімскай».
Як бачым, у Зэльве “Газету Слонімскую” ёсць каму і пачытаць, і прааналізаваць прачытанае, і данесці куды трэба.
