• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Даносы на «Белсат» і радыё «Свабода» напісаў расійскі журналіст

    Сацыяльны антраполаг Аляксандра Архіпава і лінгвіст Данііл Скарынкін зрабілі сваё расследаванне і сцвярджаюць, што пад імем серыйнай даносчыцы Ганны Карабковай хаваецца екацярынбургскі журналіст, вікіпедыст Іван Абатураў.

    Іван Абатураў задае пытанне на лекцыі ў «Ельцын-цэнтры». Крыніца: Прэзідэнцкі цэнтр Барыса Ельцына / YouTube

    Два гады таму сацыяльны антраполаг Аляксандра Архіпава даведалася, што на яе напісала данос нейкая Ганна Карабкова. З таго часу Карабкова зрабіла дзясяткі даносаў на іншых людзей і дала інтэрв’ю шматлікім выданням, у якіх паўставала ў якасці серыйнай даносчыцы.

    Архіпава ж увесь гэты час спрабавала даведацца, ці рэальны чалавек тая Карабкова і хто за ёй стаіць, каб зразумець, як уладкаванае сучаснае даносніцтва ў Расеі. Вынікамі расследавання антраполаг падзялілася з Бі-Бі-Сі, піша «Наша Ніва».

    Сярод шматлікіх даносаў Карабковай ёсць і на тэлебачанне «Белсат», і на рэдакцыю радыё «Свабода».

    Нагадаем: Генпракуратура РФ абвясціла дзейнасць ««Bel­sat» непажаданаю» на тэрыторыі краіны ў верасні гэтага года. У паведамленні, апублікаваным у 13 верасня, на сайце нагляднага ведамства адзначаюць, што тэлеканал «Bel­sat» ставіць сваёй мэтаю «дыскрэдытаваць унутраную і вонкавую палітыку расейскіх уладаў», «стварыць негатыўны вобраз РФ» і «крытыкаваць інтэграцыйныя працэсы» ў межах Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі. У паведамленні гаворыцца, што тэлеканал імкнецца дыскрэдытаваць нутраную і замежную палітыку Расеі.

    У расейскаамоўнай «Вікіпедыі» на старонцы пра Карабкову былі апублікаваныя нават сканы адказаў расейскіх ведамстваў, напрыклад, лісты з Генпракуратуры РФ з анонсамі правяранняў выданняў па факце ейных зваротаў, а таксама адрасаваныя ёй справаздачы Генпракуратуры аб прызнанні гэтых выданняў непажаданымі арганізацыямі.

    Адказ з Генпракуратуры РФ на данос Карабковай. Фота: yqwzcpsyvssmolad.gjr

    Сацыяльны антраполаг Аляксандра Архіпава і лінгвіст Данііл Скарынкін зрабілі сваё расследаванне і сцвярджаюць, што пад імем серыйнай даносчыцы Ганны Карабковай хаваецца екацярынбургскі журналіст, вікіпедыст Іван Абатураў.

    Архіпава і Скарынкін заўважылі, што запісы Карабковай падобныя да нататак Абатурава на «Вікінавінах»: у іх выкарыстоўваюцца аднолькавыя маўленчыя абароты, дапускаюцца адны і тыя ж памылкі, таксама IP-адрас, з якога адпраўляліся даносы, у Карабковай і Абатурава супадаў. Гэтыя ды іншыя прыкметы, якія яны прыводзяць у расследаванні, не пакідаюць сумневаў у тым, што гэта адзін і той жа чалавек.

    Раней Іван Абатураў трапляў у публічныя скандалы, звязаныя з даносамі. У жніўні 2022 года дырэктар выдавецтва «Нестор-история» Сяргей Эрліх апавёў, што ў іх офіс прыйшла паліцыя па даносе Івана Абатурава, які ўгледзеў у кнізе выдавецтва пра Галакост у Румыніі «ілжывыя звесткі пра дзейнасць СССР у гады Другой сусветнай вайны».

    Сам Абатураў таксама не хаваў прыхільнасці да даносаў.

    «Журналіст пры Сталіну быў хадзячай пракуратурай. Я таксама такім быць хачу!» – пісаў Абатураў у 2019 годзе у сацыяльных сетках.

    На пытанне карэспандэнта Бі-Бі-Сі ў тых жа сацсетках, ці сапраўды ён піша даносы пад імем Карабковай, Абатураў коратка напісаў: «Добры дзень. Вы памыліліся». Пасля гэтага перастаў адказваць на паведамленні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці