Давыдзька: Айчынную інтэрнэт-пляцоўку сёння занялі ворагі дзяржаўнасці
Пра гэта старшыня «Белай Русі» Генадзь Давыдзька заявіў падчас сустрэчы з актывам Магілёўскай вобласці. Ён папярэдзіў, што ў выпадку «фальшывага выбару» сапраўдныя патрыёты рызыкуюць страціць краіну.
Фота: belayarus.by
«Электаральная кампанія ў любой краіне — гэта ў прынцыпе складана, — сказаў Давыдзька. — Асабліва зараз, на фоне пандэміі. У свеце расце пачуццё незадаволенасці і нявызначанасці, усе прадчуваюць новыя праблемы. Агульнасусветная нестабільнасць балюча б’е па невялікіх краінах, да якіх адносіцца і Беларусь».
«Мы знаходзімся пад беспрэцэдэнтным медыя-уплывам з боку нашых ворагаў, — падкрэсліў ён. — Дарэчы, гэтыя людзі не хочуць прыйсці да ўлады. Іх задача — пагаварыць, пашумець, унесці раскол, але пры гэтым ні за што ў выніку не адказваць. А бо так не бывае…».
Старшыня «Белай Русі» сказаў, што айчынную інтэрнэт-пляцоўку сёння занялі ўшлыя ворагі дзяржаўнасці, якія апярэдзілі тут патрыятычныя сілы. «Але гэта поле трэба патроху адваяваць, захопліваць часова страчаныя пазіцыі», — лічыць ён.
