• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Давыдзька пра Дынько: «Чалавек выцер рукі аб абрус, плюнуў у калідоры і сышоў»

    «Такое ўражанне, што чалавек выцер рукі аб абрус, яшчэ плюнуў у калідоры і сышоў», — так выказаўся кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька наўздагон удзелу ў перадачы «Клуб рэдактараў» рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Дынько.

    Гнеў Генадзя Давыдзькі выклікала інтэрв’ю, якое пасля ўдзелу ў перадачы Андрэй Дынько даў радыё «Свабода».

    «Праграма збудаваная такім чынам, што ўдзельнічаць у ёй цяжка. Сядзяць чатыры чалавекі з пэўнага лагера і адзін чалавек з незалежнага выдання. Праграма робіцца для таго, каб у такі хітры спосаб прыніжаць, уносіць раскол, дыскрэдытаваць недзяржаўныя выданні і апазіцыйных палітыкаў. Таму задача перад запрошаным чалавекам стаіць складаная, — адзначыў у інтэрв’ю Дынько. — Чытаю водгукі на інтэрнэт-форумах і сацыяльных сетках — людзі дзякуюць мне і хваляць тое, якім чынам я адказваў, і тыя думкі, якія я там выказаў. Людзі разумеюць, што гэта тое самае, як гуляць у футбол аднаму супраць чатырох».

    «Разам з тым, я лічу, што якімі б не былі цяжкімі ўмовы для дыялогу, вельмі важна, што хаця б у нейкіх формах ён адбываецца. Хай Давыдзька пабачыць Дынько ўжывую і пачуе яго меркаванне асабіста», — адзначыў разам з тым Дынько.

    «Мне спадабаўся Дынько на нашай перадачы», — запярэчыў Давыдзьку рэдактар «Советской Белоруссіі» Павел Якубовіч. Але Якубовіч наракаў, што грамадства знаходзіцца «ў раз’юшаным стане» і не разумее, што такое кансалідацыя. На ягоную думку, «Клуб рэдактараў» робіць правільную справу, калі запрашае «людзей іншага кола».

    Варта адзначыць, што ўчора гасцей з недзяржаўных СМІ ў студыі «Клуба рэдактараў» не было. Гаворка ішла, напрыклад, пра лёсаноснасць будучага Усебеларускага народнага сходу. «Мы ўсе цяпер вельмі вялікую патрэбу ва Усебеларускім сходзе», — казаў рэдактар «Гродзенскай праўды».

    Нагадаем, што на папярэднім тыдні госцем «Клуба рэдактараў» упершыню быў рэдактар «Нашай Нівы». Адбылася жывая дыскусія. Вось відэа той праграмы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці