Дома ў галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча адбыўся вобшук
Дадому да галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча прыйшлі сілавікі.
Пра гэта яму паведамілі суседзі. Дома нікога няма. Яго жонка — журналістка Tut.by Адар’я Гуштын.
Пасля ператрусу Ягор Марціновіч расказаў, што не можа нічога каментаваць, бо знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Ператрус праводзіўся ў межай крымінальнай справы, але не быў звязаны з яго месцам працы, то бок з рэдакцыяй «Нашай Нівы». Ягор не мае прававога статуса, то бок НЕ з’яўляецца падазраваным ці абвінавачваемым у межах нейкай крыміанльнай справы.
З кватэры забралі тэхніку.
Ягор Марціновіч апублікаваў у сябе ў Facebook вось такое фота. Гэта дзвярное вочка, які, па словах Ягора, выбілі сілавікі, каб зазірнуць унутр яго кватэры.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў