• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзень народзінаў і роўна год у шклоўскай калоніі. Палітвязню Андрэю Фаміну спаўняецца 31

    3 лістапада — народзіны ў Андрэя Фаміна, якога суд прызнаў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі самвыдату «Веснікі». Яго асудзілі да 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму Свой 31-шы дзень народзінаў Андрэй сустракае ў шклоўскай калоніі № 17.

    Палітвязню Андрэю Фаміну спаўняецца 31 год

    Паводле боку абвінавачання, Андрэй Фамін каардынаваў сетку самвыдатаўскіх бюлетэняў «Веснікі», якія выходзілі ў друкаваным выглядзе ва ўсіх абласцях Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Следчыя даводзілі, што ён нібыта быў аўтарам тэкстаў і рэдактарам усёй сеткі «Веснікаў», якую 9 снежня 2022 года ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем», — праз паўтара месяца пасля затрымання Фаміна. Таксама яго звінавацілі ва ўдзеле ў маршы пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

    21 чэрвеня 2023 года суддзя Мінскага гарадскога суда Анжэла Касцюкевіч пастанавіла лічыць Андрэя Фаміна вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

    • арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх),
    • арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь),
    • арт. 361–1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

    Напрыканцы верасня 2023 года Андрэя Фаміна ўнеслі ў пералік грамадзян, «якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», які складае МУС, а таксама ў спіс «тэрарыстаў», які складае КДБ.

    Андрэя Фаміна затрымалі 27 кастрычніка 2022 года. Зранку да хлопца заявіліся супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа ў поўным баявым абмундзіраванні і са зброяй. Андрэя збівалі — гэта заўважна і на прымусовым «пакаяльным» відэа, якое апублікавалі на наступны дзень пасля затрымання праўладныя Telegram-каналы. У гэтым відэа, запісаным супрацоўнікамі міліцыі, Фамін прызнае, што нібыта меў дачыненне да сеткі самвыдату «Веснікі»  — абласных выданняў, якія былі дайджэстамі рэгіянальных пратэсных навін і распаўсюджваліся валанцёрамі.

    Пра Андрэя вядома, што ён родам з Магілёва. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Жыў у Мінску, пэўны час працаваў капірайтарам. Незадоўга да затрымання ён казаў сваім сябрам, што піша кнігу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці