• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Джон Сільвер» сам адмовіўся ад паслуг Бахцінай, папрасіў сабе дзяржаўнага адваката

    26-гадовы Эдуард Пальчыс (аўтар рэсурсу 1863x.com, вядомы пад нікам Джон Сільвер), які знаходзіцца ў Жодзінскім следчым ізалятары, сам папрасіў даць яму дзяржаўнага адваката. «Гэта, вядома, некалькі дзіўна, але, мяркую, Эдзік ведае, што робіць», — сказаў адзін са знаёмых блогера.

    Эдуард Пальчыс

    Ганна Бахціна паведаміла, што яе паўнамоцтвы як адваката Пальчыса завяршыліся раніцай 16 чэрвеня. Пры гэтым яна адмовілася назваць прычыну, патлумачыўшы толькі: «Бо нікому не хачу нашкодзіць». Бахціна таксама паведаміла, што наведвала Пальчыса 15 і 16 чэрвеня.

    Хто будзе новым адвакатам затрыманага блогера, Бахцінай не вядома.

    На дадзены момант не вядома таксама, ці выстаўлена Пальчысу афіцыйнае абвінавачванне. Чакалася, што гэта будзе зроблена 16 чэрвеня, але, паводле слоў Ганны Бахцінай, у яе прысутнасці гэтага зроблена не было.

    Афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова таксама не змагла паведаміць БелаПАН, ці прад’яўленыя ўжо абвінавачванні блогеру, патлумачыўшы, што інфармацыя пра гэта будзе размешчана на афіцыйным сайце СК.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці