Дзяніс Івашын выйшаў з ШІЗА
Журналіст Дзяніс Івашын выйшаў 30 красавіка з ШІЗА і змог патэлефанаваць бацькам, паведаміла ў тэлеграме яго жонка Вольга Івашына, піша "Наша Ніва".
«Дзяніс сказаў, што адчувае сябе пасля чарговай спробы катавання холадам нармалёва. Хаця апошнія некалькі дзён, паводле ягоных словаў, былі самымі лютымі. Магчыма, гэта звязана з адключэннем ацяплення (спадзяюся, планавым, а не наўмысным, але даведаемся пазней). (…) Спадзяемся, Дзяніс у хуткім часе зможа нам яшчэ і лісты напісаць, то чакаем карэспандэнцыю ад яго», — напісала яна.
Гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года і ў жніўні 2022 года асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч. 1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконнае збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці».
Чытайце цалкам:
Гурневіч: Некаторых абурае прысутнасць Тамары Эйдэльман у беларускіх СМІ, а я лічу гэтую прысутнасць вельмі карыснай
Сайт і сацсеткі самага папулярнага баранавіцкага выдання «Інтэкс-прэс» прызналі экстрэмісцкімі
Даследчая платформа сучаснага мастацтва KALEKTAR анансуе новае інтэрнэт-выданне