• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяржаўная беларускамоўная газета «Культура» пачала дубляваць навіны ў тэлеграме па-руску

    Тэлеграм дзяржаўнай беларускамоўнай газеты «Культура» з нядаўняга часу стаў двухмоўным. Цяпер пасты ў ім дублююцца на рускую, чаго раней ніколі не назіралася. Гэты змены ў палітыцы выдання звязваюць з прыходам на пасаду дырэктара ўстановы «Культура і мастацтва» новага кіраўніка – Наталлі Кузняцовай.

    Наталля Кузняцова – у мінулым выконвала абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама. Яна замяніла на пасадзе менеджара Віктара Дулевіча, які, у сваю чаргу, быў прызначаны дырэктарам рэдакцыйна-выдавецкай установы толькі ў 2020 годзе.

    Дулевіч за час свайго кіравання запомніўся істотным «скарчэннем» штату часопіса «Мастацтва» – супрацоўнікам не працягнулі кантракты; «дасталося» і «Культуры». Але ў нядаўнім інтэрв’ю газеце «ЛіМ» экс-дырэктар установы падымаў пытанне пра ўзбуйненне выдання – у прыватнасці, павелічэнне колькасці палос у газеце «Культура» з 16 да 28. Менеджар дзяліўся планамі, аднак ужо ў наступным месяцы ему не працягнулі кантракт.

    З чым звязаныя змены? Адказ можна знайсці ў своеасаблівым наказе новаму кіраўніку ад міністра культуры Анатоля Маркевіча, які той агучыў падчас знаёмства Наталлі Кузняцовай з калектывам РВУ «Культура і мастацтва».

    «Галоўная задача дырэктара і калектыву — «не толькі ў аб’ектыўным і прафесійным асвятленні працэсаў у культурнай сферы краіны, папулярызацыі творчых дасягненняў нашых выдатных дзеячаў культуры і мастацтва, але і ў сістэмнай рабоце па фарміраванні грамадскай думкі аб ролі дзяржавы ў захаванні нашай гісторыка-культурнай спадчыны і падтрымцы сферы культуры, у фарміраванні светапогляду падрастаючага пакалення», – сказаў Маркевіч.

    Гэта «рэкамендацыя» па «фарміраванні грамадскай думкі аб ролі дзяржавы ў падтрымцы культуры» на дадзены момант спрацавала нечакана. У выдання пачаў змяняцца моўны курс. Пакуль у тэлеграме, але, магчыма, гэта першы «звоночек»?

    Чытайце яшчэ:

    «У калоніі дапамагаў іншым зняволеным, але непублічна, таемна». Інтэрв’ю Леаніда Судаленкі для БАЖ

    Праваабаронцы прызналі блогера Аляксандра Ігнацюка палітвязнем

    Міністэрства інфармацыі разблакавала рэгіянальны сайт BrestNote

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці