• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяржаўная газэта «Звязда» правяла круглы стол, прысьвечаны стагодзьдзю абвяшчэньня БНР. Запрасілі апазыцыю

    10 сьнежня ў рэдакцыі газэты «Звязда» адбыўся круглы стол «1918-ы для нашай дзяржаўнасьці: набыткі і страты».

    Як напісаў у Face­book старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, якога запрасілі на круглы стол, «рыхтуючыся да ўдзелу ў пасяджэньні, я меркаваў, што ў час круглага стала будуць гучаць розныя думкі і адносіны наконт падзеяў 1918 году ў Беларусі, зьвязаных з абвяшчэньнем БНР. Але хачу сказаць, што ўсімі ўдзельнікамі была адзначана велізарнае значэньне БНР у гісторыі беларускай дзяржаўнасьці і што нельга празь гістарычныя супярэчнасьці даваць козыр тым сілам, якія хочуць падарваць нашае нацыянальнае адзінства».

    Кастусёў вельмі пазытыўна ацаніў круглы стол, арганізаваны «Звяздой», і адзначыў, што ён «нават пажартаваў у адрас усіх удзельнікаў, што па іх поглядах на БНР і іншыя нацыянальныя каштоўнасьці ім усім час падумаць аб уступленьні ў БНФ».

    У круглым стале прынялі ўдзел вядомыя гісторыкі і грамадзкія дзеячы. Старшыня БНФ назваў сярод іх імёны навукоўцаў-гісторыкаў: А. Кавалені, М. Касьцюка, В. Даніловіча, С. Трацьцяка, В. Мазца. Вялі пасяджэньне дырэктар Выдавецкага дому «Звязда» Павел Сухарукаў і ягоная намесьніца Алена Ляўковіч.

    Паводле «Зьвязды», «удзельнікі круглага сталу шукалі адказы на пытаньні:

    • Якія перадумовы былі сто гадоў таму для практычнай рэалізацыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасьці?
    • Ці можна сказаць, што ў той час ужо існавала беларуская нацыянальная эліта?
    • Ці была нацыянальная сьвядомасьць большасьці насельніцтва на тым узроўні, каб зразумець і прыняць неабходнасьць уласнай дзяржавы?
    • Як уплывалі акупацыйныя ўлады на дзяржаўныя памкненьні беларусаў?
    • Стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі было парывам летуценьнікаў, адарваных ад рэальнасьці, ці важным крокам для ўтварэньня самастойнай беларускай дзяржавы?».

    Сёлета адзначаецца стагодзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 сакавіка 1918 году была створаная першая нацыянальная дзяржава — Беларуская Народная Рэспубліка, была прынятая Трэцяя Ўстаўная грамата. З пачатку 90‑х гэты дзень адзначаўся неафіцыйна і атрымаў назву Дзень Волі. Дэмакратычная супольнасьць Беларусі ў гэты дзень ладзіць вялікую вулічную акцыю — шэсьце ў цэнтры гораду.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці