Еўрапейскія дыпламаты напісалі лісты зняволеным беларускім журналістам
У Сусветны дзень свабоды друку дыпламаты еўрапейскіх краін адправілі лісты беларускім палітзняволеным журналістам. Пра акцыю паведамляе пасольства Германіі ў Мінску.

Фота: Dušan Cvetanović / pexels.com
«У адной Беларусі на сённяшні дзень 35 журналістаў і работнікаў СМІ несправядліва знаходзяцца ў зняволенні. Адсутнасць іх галасоў балюча адчуваецца ў публічнай прасторы Беларусі. Разнастайныя формы рэпрэсій супраць журналістаў і супрацоўнікаў СМІ ў Беларусі з’яўляюцца парушэнням міжнародных абавязкаў, якія Беларусь, уваходзячы ў ААН і АБСЕ, прызнае сама», — гаворыцца ў паведамленні пасольства ФРГ у Мінску.
Лісты накіравалі кожнаму з 35 супрацоўнікаў медыяў, якія несправядліва знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі.
«Урады краін падпісаўшыхся дыпламатаў адзіныя ў патрабаванні таго, каб палітзняволеныя нарэшце выйшлі на свабоду», — адзначаецца ў паведамленні.

Радкі з лістоў, накіраваных беларускім палітзняволеным журналістам. Фота: старонка Facebook Пасольства Германіі ў Беларусі
Лісты падпісалі:
- Часовы павераны ў справах Германіі ў Беларусі Міхаэль Новак,
- Часовы павераны ў справах Аўстрыі ў Беларусі Рональд Штурм,
- Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Балгарыі ў Беларусі Георгі Васілеў,
- Часовы павераны ў справах Чэхіі ў Беларусі Томаш Крыл,
- Часовы павераны ў справах Эстоніі ў Беларусі Трыын Хіесалу,
- Кіраўнік аддзялення Пасольства Фінляндыі ў Беларусі Каця Карпінен,
- Павераны ў справах Францыі ў Беларусі Людавік Руае,
- Часовы павераны ў справах Італіі ў Беларусі Тамаза Маркеджані,
- Часовы павераны ў справах, Кіраўнік аддзялення Пасольства Нідэрландаў у Мінску Рэнэ Керстэн,
- Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Кшыштаф Ажанна,
- Часовы павераны ў справах Румыніі ў Беларусі Віктар Пыртоака,
- Часовы павераны ў справах Славакіі ў Беларусі Катарына Жакава,
- Часовы павераны ў справах Швецыі ў Беларусі Ева Сундквіст,
- Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швейцарыі ў Беларусі Крысціна Хонэгер Залатухін,
- Пасол Яго Вялікасці Караля Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Перкінс.
