• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Эдуарда Пальчыса перавялі на «Валадарку»

    Блогера Эдуарда Пальчыса перавялі 30 верасьня ў менскі сьледчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага.

    Эдуард Пальчыс

    Пра гэта паведамілі брату Эдуарда, які хацеў аддаць перадачу зьняволенаму ў турме Жодзіна.

    Пальчысу шмат лістуюць, таму важна, каб людзі пісалі ўжо на новую адрэсу, кажа свабодзе Вікторыя Пальчыс, жонка Эдуарда. Лісты ў адказ піша і сам зьняволены: учора яна атрымала адразу тры лісты, апошні за 18 верасьня. У лістах ён ня скардзіцца на абыходжаньне і харчаваньне, не губляе пазытыўнага настрою, кажа Свабодзе Вікторыя.

    Адвакатка Пальчыса Ганна Бахціна бачыла яго апошні раз у панядзелак, 26 верасьня, абмяркоўвала падрыхтоўку да суду. Яна казала, што Эдуард выглядае добра, але схуднеў.

    Працэс над Эдуардам Пальчысам мае пачацца 14 кастрычніка. Заснавальніка і аўтара сайту 1863x.com, вядомага пад нікнэймам Jhon Sil­ver, абвінавачваюць у «распальваньні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці або розьні» (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу) і «распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў» (ч.2 арт. 343). За «распальваньне варожасьці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да шасьці месяцаў ці абмежаваньне волі на тэрмін да пяці гадоў, а за «распаўсюд парнаграфіі» — пазбаўленьне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў.

    Пальчыс лічыць, што суд Цэнтральнага раёну прыняў сваё рашэньне пра прызнаньне артыкулаў экстрэмісцкімі без дасьледаваньня саміх артыкулаў і накіраваў скаргу ў Менскі гарадзкі суд.

    Тым часам сайт 1863x «ажыў», на ім працягваюць публікавацца запісы, падобныя да ранейшых.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці