• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўрапейская федэрацыя журналістаў звярнулася да міністаркі юстыцыі Сербіі з просьбай спыніць экстрадыцыю Андрэя Гнёта

    Сербскія ўлады павінны неадкладна вызваліць беларускага журналіста Андрэя Гнёта і не выдаваць яго ў Беларусь, гаворыцца ў заяве Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Арганізацыя і яе партнёры звярнуліся да сербскай міністаркі юстыцыі Маі Попавіч з заклікам спыніць экстрадыцыю Гнёта.

    EFJ супраць экстрадыцыі Андрэя Гнёта ў Беларусь

    Андрэй Гнёт. Фота: Insta­gram / andrewgny­ot

    Зварот да міністаркі юстыцыі Сербіі накіравалі Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ), яе філіялы ў Сербіі (UNS, NUNS, Sinos і Neza­v­is­nost) і некалькі журналісцкіх арганізацый Сербіі (Асацыяцыя незалежных электронных СМІ, Незалежная асацыяцыя журналістаў Ваяводзіны).

    «Відавочна, што абвінавачанні супраць Андрэя Гнёта палітычна матываваныя, — заявіла прэзідэнтка EFJ Мая Север. — Прымаючы да ўвагі пастаянныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, уключаючы катаванні і несправядлівыя суды, мы настойліва заклікаем міністарку юстыцыі Сербіі Маю Попавіч неадкладна спыніць працэс экстрадыцыі».

    Рашэнне міністра юстыцыі — гэта апошняя магчымасць у межах сербскай сістэмы правасуддзя прадухіліць высылку Андрэя Гнёта ў Беларусь пасля таго, як сербскі Апеляцыйны суд прыняў рашэнне аб яго экстрадыцыі. Згодна з заканадаўствам, міністр юстыцыі мае права не падпісаць дакумент.

    41-гадовы Андрэй Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст. Займаўся вытворчасцю відэапрадукцыі для аб’яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнана «экстрэмісцкім фарміраваннем».

    Мужчына быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года пагранічнай службай Сербіі пасля прылёту ў Бялград, пасля чаго перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку па запыце беларускага бюро Інтэрпола ад 21 верасня 2023 года. Ведамства прасіла экстрадаваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу.

    Спачатку мужчыну было вырашана выдаць Беларусі, але 12 сакавіка 2024 года Апеляцыйны суд у Бялградзе адмяніў гэтую пастанову. Пасля гэтага справа пераглядалася яшчэ некалькі разоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці