• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Эксклюзіўныя навіны і рэпартажы «Бі-бі-сі» можна будзе глядзець у эфіры «Белсату»

    З 16 красавіка гледачы «Белсату» змогуць глядзець эксклюзіўныя матэрыялы журналістаў «Бі-бі-сі» у наўпроставым эфіры.

    З панядзелка па пятніцу а 19:30 паводле беларускага часу ў праграме «Вот так» у эфір будуць выходзіць навіны і рэпартажы «Бі-бі-сі» з самай свежай інфармацыяй са свету, але з асаблівым акцэнтам на тым, што адбываецца ў краінах былога СССР.

    «Мы вельмі цешымся, што можам падзяліцца нашай інфармацыяй з аўдыторыяй «Белсату». «Бі-бі-сі» мае надзейную, незалежную і бесстароннюю журналістыку, якая, я думаю, будзе сустракацца з вялікай цікавасцю аўдыторыі ў Беларусі», – кажа Арцём Ліс (Arty­om Liss), галоўны рэдактар «BBC World Ser­vice» у Еўропе.

    Паводле Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, дырэктаркі «Белсату», больш цесная супраца з «Бі-бі-сі» – гэта прызнанне брытанскімі партнёрамі дасягненняў журналістаў, якія працуюць у Беларусі і Расеі ў вельмі складаных умовах.

    «Гэта выдатна, што мы пачынаем працаваць з такой вядомай кампаніяй і зможам значна лепш задаволіць інфармацыйныя патрэбы нашых гледачоў у Беларусі і ў суседніх краінах», – кажа Агнешка Рамашэўская-Гузы, кіраўнічка адзінага незалежнага тэлеканалу ў Беларусі.

    Міжнародныя інфармацыйныя сэрвісы «Бі-бі-сі» робяцца на 39 мовах. Штотыдзень праз радыё, тэлебачанне і інтэрнэт інфармацыйны прадукт «Бі-бі-сі» атрымлівае 346 мільёнаў карыстальнікаў з усяго свету.

    Праграму ТБ заўсёды можна знайсці ТУТ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці