• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экстрэмісцкімі матэрыяламі прызнана прадукцыя інтэрнет-рэсурсу «Борисовские новости»

    Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура.

    “Борисовские новости” — адна са старэйшых незалежных газет нашага часу.

    Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя гэтага рэсурсу была прызнана экстрэмісцкай, паслужыла заяву пракуратуры Барысаўскага раёна. Суд поўнасцю яго задаволіў.

    Раней Мінінфарм выносіў пісьмовае папярэджанне рэдакцыі газеты «Барысаўскія навіны» і ўладальніку інфармацыйнага рэсурсу borisovnews.by — прыватнаму вытворчаму унітарнаму прадпрыемству «Букас медыя-цэнтр». Падставай чыноўнікі называлі парушэнне патрабаванняў арт. 38 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».

    “Борисовские новости” выдаваліся з ліпеня 1992 года, то бок газеце ўжо 29 год.

     Газета выходзіла раз на тыдзень на 48 старонках, яе наклад у лепшыя часы дасягаў да 15 000 асобнікаў. Апошні друкаваны нумар недзяржаўнай рэгіянальнай газеты “Борисовские новости” пабачыў свет 17 ліпеня 2019 года. Газета працягвала выходзіць толькі ў фармаце інтэрнэт-выдання.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці