• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ЕС адкрыў праграму фінансавай падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій у Беларусі

    Пра пачатак Еўрапейскім саюзам праграмы фінансавай падтрымкі пацярпелых ад палітычных рэпрэсій у Беларусі паведаміў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

    ЕС адкрыў праграму фінансавай падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій у Беларусі

    Фота: «Позірк»

    Паводле яго слоў, праект будзе дзейнічаць у рамках раней прынятай праграмы EU4­Be­larus-SALT. Ён распаўсюджваецца на былых палітвязняў, а таксама асоб, якія “падвергліся адміністрацыйнаму або крымінальнаму палітычнаму пераследу”, адзначыў Вячорка.

    “Памер падтрымкі — да 10.000 еўра”, — дадаў ён.

    “На гэтую суму ў рамках праграмы адна асоба можа атрымаць падтрымку на навучанне і зборы (прафесійная адукацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, моўныя курсы, курсы кіроўцаў, сертыфікацыя, настрыфікацыя і экзамены); выдаткі на пераклад дакументаў; пражыванне ў інтэрнаце (для прафесійнай адукацыі да 12 месяцаў); грамадскі транспарт (для вочнага навучання працягласцю не менш за 1 месяц); падпіскі на праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы, неабходныя для навучання і перападрыхтоўкі”, — напісаў дарадца.

    Заяўку на атрыманне падтрымкі можна падаць на сайце праграмы EU4Belarus — SALT.

    EU4­Be­larus-SALT-праграма ЕС, створаная ў 2020 годзе для падтрымкі беларускіх студэнтаў, выкладчыкаў і навукоўцаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці