• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўрапейскі парламент адзначыў намаганні ГА «БАЖ» у справе вызвалення Сяргея Сацука

    Еўрапейскі парламент адзначыў дзейнасць Беларускай асацыяцыі журналістаў у справе вызвалення Сяргея Сацука. Пра гэта гаворыцца ў адмысловым паведамленні SAKHAROV PRIZE COMMUNITY Еўрапарламента.

    Паведамляецца, што ў сувязі з эпідэміяя Covid-19 многія мерапрыемствы SAKHAROV PRIZE COMMUNITY былі перанесеныя.  А пленарныя пасяджэнні Еўрапарламента цяпер праходзяць у скарочаным фармаце. Аднак Еўрапарламент працягвае ўважліва сачыць за сітуацыяй у свеце ў галіне правоў чалавека і выступае супраць іх парушэння. Адзначаюцца намаганні розных арганізацый і асобаў, якія выступаюць у абарону правоў чалавека.

    У прыватнасці, дзейнасць Беларускай асацыяцыі журналістаў, якая паслядоўна выступала за вызваленне з‑пад варты вядомага беларускага журналіста Сяргея Сацука, правяла маштабную адвакацыйную, інфармацыйную кампанію.

    У выніку на дзесяты дзень пасля затрымання Генеральны пракурор Беларусі адмяніў рашэнне аб узяцці пад варту рэдактара выдання «Ежедневник» Сергея Сацука. Але журналіст застаецца ў статусе падазраванага. Таксама ў яго ўзятая падпіска аб неразгалошванні матэрыялаў справы. Абвінавачванне Сацуку так і не было пра’яўлена.

    Нагадаем, у снежні 2004 года Еўрапейскі парламент узнагародзіў Беларускую асацыяцыю журналістаў прэстыжнай прэміяй імя Сахарава «За свабоду думкі».

    Сяргей Сацук: абяцалі забіць ці пасадзіць

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці