Youtube абмежаваў доступ Азаронку да яго канала
Цяпер адзін з найбольш адыёзных прапагандыстаў лукашэнкаўскага рэжыму часова не зможа загружаць новыя відэа, бо атрымаў папярэджанне аб парушэнні прынцыпаў супольнасці. Згодна з правіламі Youtube, калі цягам 90 дзён аўтар канала атрымлівае тры папярэджанні — яго канал выдаляецца без магчымасці аднаўлення.
На канале Азаронка, як піша «Вясна», сярод іншых размешчаныя відэа з такімі «крэатыўнымі» назвамі, як «Лягушонок Макрон и американская жаба против белорусской конституции», «Дудь — вшивая гнида», «Антон Мотолько. Дегенерат, гопник и мразь».
Пры гэтым у практыцы беларускіх карных органаў апошняга часу былі выпадкі, калі мінчуку прысудзілі 2,5 года «хатняй хіміі» і пастанавілі выплаціць 1500 рублёў за каментарый «мразь», пакінуты пад пастом пра міліцыянта; жыхарка Мінска атрымала 2 гады «хатняй хіміі» за каментарый «гніда» пад фота начальніка ГУБАЗіК Андрэя Паршына; два гады «хіміі» прысудзілі жыхару Оршы за абразу мясцовага даішніка — ён напісаў слова «мразь» і некалькі іншых слоў на мяжы цэнзурнасці.
І гэта толькі некалькі выпадкаў — насамрэч, іх куды больш. Азаронак жа, хоць і шырока практыкуе абразлівыя акрэсленні, і не толькі ў загалоўках, атрымлівае дзяржаўныя ўзнагароды.
Стала вядома, па чыім звароце заблакавалі «Желтые сливы»
Фрылансера «Свабоды» Андрэя Кузнечыка асудзілі на ШЭСЦЬ гадоў турмы
Директору газеты «Белорусы и рынок» предъявили обвинение в разжигании вражды; он заключен под стражу в СИЗО
