• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Старонку Наталлі Радзінай у Facebook абвесцілі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

    21 сакавіка абнавіўся Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі. У гэты пералік уключаюць інтэрнэт-рэсурсы, прызнаныя «экстрэмісцкімі» паводле рашэнняў беларускіх судоў.

    Старонку Наталлі Радзінай у Facebook абвесцілі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

    Галоўная рэдактарка сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна. Фота: svaboda.org

    Суд Ленінскага раёна Брэста 19 сакавіка 2025 года пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» старонку ў сацыяльнай сетцы Face­book з назвай «Наталья Радина» (ідэнтыфікатар facebook.com/nata.radina).

    Наталля Радзіна — рэдактарка сайта «Хартыі ‑97». Раней у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў былі ўнесеныя тры артыкулы, размешчаныя на гэтым рэсурсе: «Наталья Радина: Война для Лукашенко может иметь неожиданные последствия»,

    «В Европарламенте говорили об убийствах белорусских политзаключенных» і «Наталья Радина в «Gaze­cie Wybor­czej»: Беларусь будет свободной!». Гэта адбылося паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 14 жніўня 2024 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці