• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фатограф Аляксандр Саенка: Згубіўшы каманду, я адчуў адзіноту ШМАТ ФОТА

    “Цэнтр Гарадскога жыцця” ў Гродне стаў месцам, дзе да 12 жніўня 2021 года працуе выстава вядомага фатографа Аляксандра Саенкі.

    “Мае сябры з’ехалі, каманда распалася за апошнія некалькі месяцаў,  каментуе ідэю выставы  Аляксандр Саенка, — мне стала адзінока і замест таго, каб пайсці да псіхатэрапеўта, я пайшоў у лес”.

    Выстава мае назву “Сувязь са спадарожнікамі страчана” і паказвае здымкі Румлёўскага парка, што знаходзіцца ў межах Гродна.

    — Гэта для мяне сваеасаблівы дзэн. Я па жыцці вельмі актыўны, мне цяжка запаволіцца. Сваімі здымкамі я заўсёды пакідаю надзею. Я хадзіў па Румлёўскаму парку два месяцы кожны дзень, за месяц нахадзіў там каля 200 кіламетраў. Мне вельмі падабаецца атмасфера трагічнасці, старых дрэваў і тое, што там амаль ніколі не бывае людзей. Я хацеў паказаць прыроду, паказаць сваю адзіноту праз гэты лес, гэтыя дрэвы.

    Як цяпер працуецца фатографу-фрылансеру ў горадзе?

    — Працы амаль няма. Займаюся толькі сваімі мастацкімі праектамі.

    Аляксандр Саенка ўзгадвае нядаўні ператрус, што адбыўся 16-га ліпеня:

    — Усё было даволі прыстойна, культурна, забралі два тэлефоны, два старых фотаапараты, флешку. Потым быў невялікі допыт у РАУСе на Гая і адпусцілі. Я стаў сведкам па арт. 342 Крымінальнага кодекса РБ паводле падзей 9–13 жніўня 2020 года, падпіскі аб неразгалошванні я не даваў.

    Нагадаем, што 8 жніўня 2020 года Аляксандра Саенку затрымалі на Савецкай плошчы у Гродне, ён адбываў “суткі” ў ІЧУ на вуліцы Гая. Яго калега Ян Роман, калі прыйшоў сустракаць Саенку да ІЧУ, быў моцна збіты супрацоўнікамі АМАПу.  

    Як стаць добрым фатографам: парады Аляксандра Саенкі

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці