• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фатограф Максім Сарычаў збірае сродкі на праект пра гвалт з боку сілавікоў у Беларусі

    Максім Сарычаў анансаваў у сваім Facebook краудфандынгавую кампанію ў падтрымку фотапраекта пра праблему  прымянення неабгрунтаванага гвалту і катаванняў з боку сілавых структур і ўнутры турэмнай сістэмы Беларусі.

    На фота: хлеб, разрэзаны на 6 частак, падаецца зняволеным пры кожным прыёме ежы. Штодзённая норма хлеба ў  турмах Беларусі — 300 грам. З праекта «Сляпая Зона»

    Фізічны і псіхалагічны гвалт прымяняюцца ў ходзе допытаў у першыя гадзіны пасля затрымання або на шляху да міліцэйскага ўчастка. У закрытай для грамадскага кантролю турэмнай сістэме асуджаныя часта падвяргаюцца гвалту і ўтрымліваюцца ў жудасных умовах, у тым ліку адсутнічае належная медыцынская дапамога.

    Праваабаронцы ў Беларусі паведамляюць пра дзясяткі вядомых ім выпадкаў у год, але рэальныя лічбы значна вышэй.

    Вядомы фатограф Макісм Сарычаў гаворыць, што мае намер працаваць з пацярпелымі ад гвалту, іх перажываннямі траўматычнага досведу. Таксама яго цікавяць сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя аспекты тэмы.

    «Эканамічная сітуацыя на беларускім медыярынку такая, што знайсці грошы для рэалізацыі нават такога важнага праекта сёння вельмі складана. Таму я звяртаюся да тых, хто зацікаўлены ў падтрыманні ў грамадстве дыскусіі на гэтую вострую тэму і каму цікавая сучасная дакументальная фатаграфія», — гаворыць Максім Сарычаў.

    Сабраныя сродкі пойдуць на здымкі фотапраекта, лагістыку, апрацоўку матэрыялаў, падрыхтоўку тэкстаў да публікацыі, пераклад. Пасля завяршэння праект будзе апублікаваны ў беларускіх і замежных СМІ.

    Калі вас хвалюе тэма правоў чалавека і вы хочаце падтрымаць праект, гэта можна зрабіць на старонцы кампані

    Максім Сарычаў

    Максім Сарычаў — мастак, які працуе з візуальнымі медыя. Жыве і працуе ў Мінску над доўгачасовымі праектамі, выкарыстоўваючы розныя падыходы і медыя: дакументальную і эксперыментальную фатаграфію, фотажурналістыкі, відэа, мультымедыя. Уладальнік Гран-Пры конкурсаў «Беларусь Прэс Фота 2015» і «Прафота 2016».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці