• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Незалежны беларускі фестываль фатаграфіі PhotoArtDoc аб’явіў пераможцаў. Пра што распавядаюць праекты фіналістаў?

    28 кастрычніка сталі вядомыя імёны шасці пераможцаў Незалежнага беларускага фестывалю фатаграфіі Pho­toArt­Doc — праекта Беларускай незалежнай асацыяцыі фатографаў.

    пераможцы беларускага фестывалю фатаграфіі PhotoArtDoc

    Фота з праекта «Скарб» Жаны Шніпельсон (Jana Shnipel­son). Крыніца: photoartdoc.com

    У закрытай намінацыі, у якой удзельнічалі праекты беларускіх аўтараў, найлепшымі работамі былі прызнаны: «Скарб» Жаны Шніпельсон (Jana Shnipel­son) — праект, у якім фатографка праз канцэпцыю рэчаў распавядае гісторыі беларусаў у вымушанай эміграцыі. Тэрапеўтычны і візуальна вынаходлівы «Юбілей» аўтаркі Cot­tonyevil — серыя расстаўляе кропкі над «і» ў складаных стасунках з сябрам і каханкам. І яшчэ адзін публічны пераможца — Таццяна Чыпсанава і яе праект In My Shoes, у якім фатографка даследуе стасункі са сваёй 17-гадовай дачкой. «Гэта аповед пра змены, сталенне і сувязі паміж пакаленнямі», — дзеліцца аўтарка.

    пераможцы беларускага фестывалю фатаграфіі PhotoArtDoc

    Фота з праекта «Скарб» Жаны Шніпельсон (Jana Shnipel­son). Крыніца: photoartdoc.com

    пераможцы беларускага фестывалю фатаграфіі PhotoArtDoc

    Фота з праекта «Юбілей» аўтаркі Cot­tonyevil. Крыніца: photoartdoc.com

    пераможцы беларускага фестывалю фатаграфіі PhotoArtDoc

    Фота з праекта In My Shoes Таццяны Чыпсанавай. Крыніца: photoartdoc.com

    Але таксама на фестывалі была і адкрытая намінацыя, дзе спаборнічалі фатографы без прывязкі да тэрыторыі. Яна прынесла перамогу: Maria Vit­to­ria Desi­a­to з Італіі і яе серыі «Алтары Ўяўлення 2021–2024», дуэту Караліна Дутка і Валянцін Сідзенка з Малдовы і іх праекту «Нічыйнае вяселле», а таксама Наташы Лазінскай з Расіі і яе серыі «Месца сілы».

    пераможцы беларускага фестывалю фатаграфіі PhotoArtDoc

    Фота з праекта «Алтары Ўяўлення 2021–2024» Maria Vit­to­ria Desi­a­to з Італіі. Крыніца: photoartdoc.com

    Заўважым, што ў адкрытай намінацыі аўтары таксама працуюць з тэмай эміграцыі — той жа праект «Алтары Ўяўлення 2021–2024» Maria Vit­to­ria Desi­a­to — пасля пераезду ў Нідэрланды мастачка занялася стварэннем уяўнай галандскай сям’і, абапіраючыся на архіўныя фота невядомых людзей.

    «Месца сілы» Наташы Лазінскай распавядае пра расійскую вёску Акунёва, у якой побач з сібірскімі жыхарамі зараз жывуць прыхільнікі Крышны, Шывы, праваслаўныя хрысціяне, славянскія язычнікі, эзатэрыкі. Прызнанне Акунёва месцам сілы пачалося яшчэ ў 1990‑я, — зараз у сібірскай вёсцы саіснуюць побач прадстаўнікі самых розных абшчын і вучэнняў.

    пераможцы беларускага фестывалю фатаграфіі PhotoArtDoc

    Фота з праекта «Месца сілы» Наташы Лазінскай. Крыніца: photoartdoc.com

    Аднак найбольш звяртае на сябе ўвагу у гэтай тройцы эксцэнтрычная работа Караліны Дутка і Валянціна Сідзенкі з Малдовы «Нічыйнае вяселле» — серыя прысвечана вайне ва Украіне. Абраўшы форму казкі, мастакі выяўляюць вычварэнскую сутнасць вайны, спалучаючы перфарматыўную фатаграфію (фатаграфію, якая фіксуе перфаматыўнае дзеянне) і практыкі калажу. Працуючы з міфамі і архетыпамі, Караліна і Валянцін ствараюць змрочны свет залюстроўя — поўны гратэску, гумару, абсурду і жаху.

    пераможцы беларускага фестывалю фатаграфіі PhotoArtDoc

    Фота з праекта «Нічыйнае вяселле» Караліны Дутка і Валянціна Сідзенкі з Малдовы. Крыніца: photoartdoc.com

    Нагадаем, што фестываль Pho­toArt­Doc, які ладзіць створаная ў верасні 2023 года Беларуская незалежная фатаграфічная асацыяцыя, складаецца з дзвюх частак: адукацыйнай і конкурснай.

    Першая катэгорыя ўзяла старт у красавіку гэтага года, і ў яе межах беларускія фатографы разам з ментарамі цягам некалькіх месяцаў працавалі для персанальнымі праектамі. У выніку на суд журы, у які ўвайшлі беларускія куратары, мастацтвазнаўцы, журналісты, былі прадстаўлены 22 праекты. У публічны спіс пераможцаў трапілі тры серыі.

    Што датычыцца адкрытай намінацыі, то яна мела на ўвазе ўдзел у конкурсе праектаў фатографаў з розных куткоў свету. Аўтарам, якія працуюць у арт- і дакументальнай фатаграфіі, была прапанаваная тэма для выказвання — «Сваё месца». Як вынік у адкрытай катэгорыі арганізатары атрымалі 230 заявак ад аўтараў з 40 краін, што вымусіла сябраў журы ладзіць адбор у некалькі этапаў. У склад журы гэтай намінацыі ўвайшлі: Артур Бондар (Украіна/Нямеччына), Сяргей Гудзілін (Беларусь/Літва), Майра Дударава (Латвія), Кацярына Кузьмічова (Беларусь/Польшча) і Таццяна (Беларусь/Германія).

    Як распавядаў раней Reform.news куратар фестывалю Сяргей Міхаленка, у планах каманды далей — арганізацыя выставы ўдзельнікаў фэсту, прасоўванне праектаў, створаных у межах адукацыйна-ментарскай праграмы, іншыя актыўнасці.

    Паглядзець цалкам праекты-пераможцы фестывалю Pho­toArt­Doc можна тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці