• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фэйсбук заблакаваў старонку беларускага «Спутніка»

    Сацыяльная сетка Фэйсбук у адмысловым прэс-рэлізе паведаміла, што блакуе амаль 500 старонак, якія так ці інакш звязаныя з расійскім інфармацыйным агенцтвам «Спутнік».

    sputnik-neay8.jpg

    Стала вядома, што раніцай 17 студзеня была заблакаваная і старонка беларускай рэдакцыі «Спутнік». Прэс-сакратар партала Павел Тухто так тлумачыць сітуацыю:

    «Рашэнне адназначна чыста палітычнае, фактычна цэнзура — заблакавана 7 старонак рэдакцый у краінах блізкага замежжа. Рэдакцыі «Спутнік» займаюцца навінамі і робяць гэта добра. І калі блакіроўка — гэта адзіная рэакцыя Face­book на якасную працу СМІ, то пытанняў у нас няма — тут усё відавочна. А вось надзея, што здаровы сэнс пераможа, ёсць. Цяпер калегі вывучаюць сітуацыю. Раней загружаны кантэнт у Face­book і Insta­gram даступны, старонкі не выдаленыя. Пакуль для прасоўвання мы выкарыстоўваем іншыя сацыяльныя сеткі, — расказаў Павел Тухто.

    Ад 2013 года «Спутнік» патраціў на прасоўванне свайго кантэнту ў Фэйсбуку 130 тысяч далараў. Сетка дзейнічала ў Балтыі, Цэнтральнай Азіі, у Закаўказзі, а таксама ў краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, у тым ліку Беларусі. Уладальнікі акаўнтаў і старонак пераважна прадстаўляліся незалежнымі выданнямі або суполкамі на агульныя тэмы кшталту падарожжаў, надвор’я ці палітыкі ў розных краінах, уводзячы карыстальнікаў у падман.

    «Спутнік» — гэта навіннае агенцтва, заснаванае прадпрыемствам «Расія сегодня», гендырэктарам якога з’яўляецца прапагандыст Дзмітрый Кісялёў.

    kiseleu2-clg8m-hk3vm.jpg

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці