Фіксер у ваенным рэпартажы. Што самае страшнае і найбольш цікавае для замежных журналістаў на вайне — гутарка са Змітром Галко. ВІДЭА
Беларускі журналіст Зміцер Галко ў 2014-м годзе асвятляў канфлікт на Данбасе для «Новага Часу», а ў 2022-м быў адным з першых, хто трапіў на дэакупаваныя тэрыторыі пад Кіевам. Акрамя журналісцкай працы і валанцёрства Зміцер працуе фіксерам — суправаджае замежных калег у паездках па Украіне.
Пра самыя незвычайныя, складаныя і, наадварот, пазітыўныя гісторыі і пра тое, як уяўляюць сабе вайну замежныя журналісты і з чым прыязджаюць, гутарым са Змітром у Кіеве.
Гэта інтэрв’ю знята дзякуючы нашым партнёрам і падпісчыкам на Patreon.
ПАДТРЫМАЦЬ НАС
У сувязі з «пашпартнай праблемай» бліжэйшымі днямі Зміцер вымушаны пераязджаць у Польшчу і просіць калег падтрымаць яго фінансава пераводам на сродкаў на рахунак сына: PL44102043170000560205416351, Halko Jan-Kristian
Глядзіце яшчэ:
«Адзін заробак дзеляць на чатырох журналістаў». Як выжывае медыясектар Украіны — кіраўнік Саюза журналістаў. ВІДЭА
Як працуе офіс «Белсата» ў Кіеве? БАЖ на Хрэшчатыку. ВІДЭА
Як рабіць тэлебачанне падчас вайны? Прыклад украінскага рэсурсу Espreso. ВІДЭА
