• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фільм Марыі Булавінскай пра сталінскія рэпрэсіі атрымлівае міжнародныя ўзнагароды

    Дакументальна-ігравы фільм «Лес» рэжысёркі Марыі Булавінскай атрымаў прэмію на міжнародным фестывалі Inter­na­tion­al Gold­en Saf­fron Doc­u­men­tary Film Fes­ti­val у Турцыі 10 траўня.

    Раней стужка была прызнана найлепшым гістарычным фільмам на Berlin Indie Film Fes­ti­val. Таксама фільм удзельнічае ў конкурсных праграмах фестываляў у Італіі, Вялікабрытаніі і іншых краінах. Па словах аўтаркі, вынікі па гэтых фестывалях яшчэ не абвешчаныя.

    «Лес» распавядае гісторыю сталінскіх рэпрэсій у Гомельскім рэгіёне. Сцэнарый заснаваны на рэальных падзеях — гісторыі чалавека, якога расстраляла НКВД, але які цудам выжыў. Галоўную ролю выканаў актор Нацыянальнага тэатра Янкі Купалы Алег Гарбуз.

    29 студзеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў фільм «экстрэмісцкім матэрыялам». Улады заяўляюць, што стужка нібыта адмаўляе «генацыд беларускага народа» і супярэчыць афіцыйнай версіі, згодна з якой у Шчакатоўскім лесе масавыя расстрэлы праводзілі нацысты, а не НКВД.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці