• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фільм «Пад шэрым небам», натхнёны гісторыяй журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша, пакажуць на кінафестывалі ў Гдыні

    Стужка «Пад шэрым небам» беларуска-польскай рэжысёркі Мары Тамковіч возьме ўдзел у 49‑м фестывалі ігравых польскіх фільмаў у Гдыні — адной з найвядомейшых кінападзей у Польшчы і Еўропе. Карціна, якая распавядае гісторыю кахання і выпрабаванняў беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша, заяўлена ў галоўным конкурсе кінафорума.

    Фільм «Пад шэрым небам» пра журналістку Кацярыну Андрэеву на кінафестывалі ў Гдыні

    Кадр з фільма «Пад шэрым небам».Фота: tribecafilm.com

    Гэта будзе польская прэм’ера поўнаметражнага дэбюта Мары Тамковіч пасля міжнароднай — у чэрвені «Пад шэрым небам» быў паказаны на кінафестывалі Tribeca ў Нью-Ёрку.

    «Беларусь, 2020. Ідуць акцыі пратэсту пасля сфальсіфікаваных Лукашэнкам прэзідэнцкіх выбараў. Антырэжымная журналістка Лена вядзе трансьляцыю жорсткага ўціхамірваньня мірнай дэманстрацыі. Паліцэйскі беспілотнік высочвае яе, але Лена працягвае справаздачу і яе арыштоўваюць. Яе муж Ілья робіць усё, каб выратаваць жонку, але ўлады поўныя рашучасці зламаць іх абоіх», — так прадстаўляецца стужка Мары Тамковіч на сайце кінафоруму.

    Нагадаем, што поўны метр беларуска-польскай рэжысёркі «вырас» з кароткаметражкі «У жывым эфіры», у якой Мара Тамковіч перастварае момант затрымання Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай (персанажаў, натхнёных гэтымі постацямі) падчас стрыму з плошчы Пераменаў у 2020 годзе ў Мінску.

    «Хацела б зняць серыял аб прыходзе Лукашэнкі да ўлады». Вялікая размова з Марай Тамковіч

    У «Пад шэрым небам» таксама здымаюцца акторы з кароткага метру: Аляксандра Вайцяховіч, Паліна Чабатарова, Андрэй Новікаў. Аднак вялікая роля ў карціне ў літоўскага акцёра Валянціна Навапольскага — ён грае Ігара Ільяша.

    — Для мяне карціна сталася спробай зразумець, што адбываецца з Беларуссю, усімі намі пасля 2020 года. А таксама спробай знайсці надзею, падавалася б, у безнадзейным, — распавядала Reform.news пра пасыл свайго кіно Мара Тамковіч. — І гэтыя спробы завялі мяне да пошуку рэчаў, якія не даюць здавацца, нават калі ты змагаешся з праціўнікам, відавочна мацнейшым за цябе. Мне было важна пашукаць гэтыя рэчы не на ўзроўні вялікага палітычнага дзеяння, а на чалавечым узроўні, на ўзроўні вельмі няпростага, складанага, цяжкога, даўгога, асабістага перажывання гэтага працэсу.

    Варта дадаць, што ў стужцы гісторыя Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша паўстае не вывераным партрэтам герояў, — хутчэй гэта гісторыя пары, у якой можна пазнаць многіх і многіх беларусаў.

    «Мы не шкадуем, што гэтае кіно з’явілася». Ігар Ільяш — пра ўражанні ад фільму пра Кацярыну Андрэеву

    У медыя неаднаразова заўважалася, што бюджэт фільма быў моцна абмежаваны (ён складае 1 мільён злотых, стужка прафінансавана Польскім кінаінстытутам), але Мары Тамковіч удалося стварыць карціну еўрапейскага класа, у якой на першы план выходзіць асабістая гісторыя кахання і годнасці людзей у нечалавечых умовах рэжыму 2020–2024.

    Паказ «Пад шэрым небам» на Фестывалі ігравых польскіх фільмаў у Гдыні адбудзецца 26 верасня.

    Але продаж білетаў анлайн і ў касах Гдыньскага кінацэнтра пачнецца 13 верасня, а ў касах фестывалю ў кінатэатры Helios Cen­ter Riv­iera — 22 верасня.

    49-ты фестываль ігравых польскіх фільмаў у Гдыні пройдзе з 23 па 28 верасня.

    Прачытаць рэцэнзію на фільм «Пад шэрым небам» можна тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці