Фільм пра палітзняволеных беларускіх журналістак — прызёр Freedom Film Festival
12 ліпеня 2023
Фільм Мары Тамковіч "Na żywo" ("У жывым эфіры") узяў галоўны прыз кінафестывалю Freedom Film Festival. Стужка грунтуецца на гісторыі журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай, якія трапілі ў турму за сваю працу, піша Euroradio.
Кінафэст прайшоў у польскім Радаме. Пра галоўны прыз паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку рэжысёрка Мара Тамковіч.
Раней стужка атрымала спецыяльную ўзнагароду на фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні, а таксама была прызнанай найлепшай на польска-чэшскім конкурсе ZOOM-ZBLIŻENIA.
Як распавядала Еўрарадыё, нядаўна Мара Тамковіч завяршыла працу над новай стужкай — «Краіна пад шэрым небам». Фільм таксама прысвечаны тэме палітвязняў.
Чытайце яшчэ:
«Ніхто не ведае, чаму ён у Жодзіне». 58 дзён няма інфармацыі пра журналіста Дзяніса Івашына
Год таму Кацярыне Андрэевай дадалі новы тэрмін — стала ў чатыры разы больш за першапачатковы
«Грымёра няма, навучыўся фарбавацца сам». Вядоўца «Наша Ніва.News» пра асаблівасці працы, прагляды і хейт у каментарах
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Збор сродкаў! Віцебскаму журналісту Аляксандру Корнышаву патрэбна дапамога ў сувязі з аперацыяй
05.02.2024
Рэдакцыя «Новага Часу» тэрмінова просіць падтрымкі
28.11.2024
«Намагаемся не згубіць нашу лёгкасць»: у лістападзе стартуе другі сезон праекта «Kanaplev+Leidik: Без рэтушы»
10.10.2024
Чарговае папаўненне «экстрэмісцкага спісу»: газета «Вызваленне», YouTube «Брэсцкай газеты», TikTok «Вясны»
02.04.2024