«Флагшток» зняў дакументальны фільм пра рэпрэсіі 30‑х гадоў у Беларусі
Незалежнае гомельскае выданне «Флагшток» зняла дакументальны фільм пра рэпрэсіі 30‑х гадоў XX стагоддзя. Ролі ў ім сыгралі экс-артысты Купалаўскага тэатра Алег Гарбуз і Святлана Зелянкоўская, а таксама экс-акцёр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Мікіта Хвалюк. Песню для фільма напісаў блогер Андрэй Павук.

Скрыншот: кадр з цізера фільма «Лес»
Рэжысёрка фільма — Марыя Булавінская.
Дакументальны фільм «Лес» пакажа некалькі рэальных гісторый 1930‑х гадоў пра сталінскія рэпрэсіі. Адна з іх — пра гомельскага чыноўніка, які выжыў пасля расстрэлу ў Навабеліцкім лесе пад Гомелем.
У 1955 годзе там правялі археалагічныя раскопкі. Даследаванні паказалі, што ў лесе супрацоўнікі НКУС расстрэльвалі людзей. У 2021 годзе ў лесе зноў пачаліся раскопкі, іх праводзіў 52‑і пошукавы батальён Мінабароны. Згодна з афіцыйнай версіяй Генпракуратуры Беларусі, пахаваныя ў лесе людзі былі расстраляныя не НКУС, а нацыстамі.
У фільме выкарыстоўваюцца архіўныя відэа- і аўдыёзапісы, якія змяшчаюць сведчанні відавочцаў падзей 1930‑х гадоў.
Прэм’ера фільма адбудзецца 26 верасня на ютуб-канале 1142Х.
