Флэш-моб «Здымі відэа для «Белсату»
22 снежня аб 11.00 у Траецкім прадмесці ля музею Максіма Багдановіча пачынаецца Марафон салідарнасці з «Белсатам» – флэш-моб «Здымі відэа для «Белсату».
«Лёс каналу яшчэ не вырашаны канчаткова. Кожны з вас можа дапамагчы захаваць тэлеканал: зняць відэазварот, апублікаваць на сваім профілі ў сацсетках», – прапануюць арганізатары флэш-мобу.
Вазьмі заладаваны смартфон ці маленькую камеру. Фармат – 30–60 секундаў. Скажы на камеру, чаму ты асабіста лічыш, што трэба захаваць «Белсат», і запрасі іншых падпісаць петыцыю да прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.
ПАДТРЫМАЙ «БЕЛСАТ»! ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ!
У абарону «Белсату» можа выказацца кожны.
У флэш-мобе возьмуць удзел вядомыя ў Беларусі асобы – ад творцаў да палітыкаў.
Калі ты не можаш прыйсці ў Траецкае прадмесце, то ўсё роўна далучайся: запішы сваё відэа, апублікуй у сацсетках з #белсатжыві #ocalicbelsat і дашлі нам спасылку на электронную пошту belsat.eu@gmail.com. Або праз сацсеткі
