Фота дня. Хвіліны шчасця пасля адмены двухгадовага абмежавання на ўезд з‑за COVID-19
11 лістапада 2021
Крыху пазітыву на фоне развіцця тэмы з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы. Наталля Абрахаа сустракае свайго жаніха Марка Агерцэхніга ў міжнародным аэрапорце Ліберці горада Ньюарк, штат Нью-Джэрсі, у панядзелак, 8 лістапада 2021 года.
Абмежаванні на паездкі з‑за пандэміі зрабілі іх сустрэчы рэдкімі. ЗША ў панядзелак адмянілі абмежаванні на паездкі з доўгага спісу краін, уключаючы Мексіку, Канаду і большую частку Еўропы, што заклала аснову для ўз’яднання сем’яў, разлучаных пандэміяй COVID-19.
AP Photo / Сэт Веніг
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў