Фота дня. Міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы
Беларусь зноў на першых старонках сусветных СМІ пасля ўчарашняга маршу мігрантаў, які спыніўся на мяжы Беларусі і Польшчы.
Беспрэцэдэнтная спроба прарыву мяжы суседняй дзяржавы стала галоўнай тэмай навін сусветных СМІ. Афіцыйны Мінск сцвярджае, што мігранты паводзяць сябе мірна і не парушаюць беларускія законы.
Варта адзначыць, што большасць фатаграфій, якія распаўсюджваюцца сусветнымі фотаагенцтвамі, належаць беларускаму дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву БЕЛТА і зроблены з лагера для мігрантаў, які стыхійна з’явіўся 8 лістапада ля беларуска-польскай мяжы. Шмат гэтых здымкаў трапіла ў так званы «выбар рэдакцыі».
На фота мігранты працягваюць заставацца на польска-беларускай мяжы. За лагерам мігрантаў з беларускага боку стаяць вайскоўцы ў масках. Фота: Войцек Радванскі /AFP VIA Getty Images.
