Фота з рарытэтам
14 ліпеня 2015
У мінулыя выхадныя ў сталіцы Беларусі ў чарговы раз прайшло «Олдтаймер-ралі», у якім удзельнічалі ўладальнікі аўтамабіляў, выпушчаных больш за 30 гадоў таму.
Важнай умовай удзелу ў гэтым мерапрыемстве з’яўляліся спраўнасць транспартнага сродку і допуск да эксплуатацыі на дарогах агульнага карыстання.
Сапраўднае задавальненне ад сузірання старых аўтамабіляў, любоўна даведзеных іх уладальнікамі да ідэальнага стану, маглі атрымаць усе ахвотныя. Сфатаграфавацца з чатырохколавымі рарытэтамі, у чарговы раз пераканаўшыся, што старое – не значыць дрэннае.
Мінск, Беларусь, 12 лiпеня 2015 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Берліне ў межах кінапрэміі «Чырвоны верас» уганаравалі фільм Мары Тамковіч «У жывым эфіры»
18.02.2024
Мінінфармацыі ўнесла ў «экстрэмісцкі спіс» Telegram-бот і старонку «ВКонтакте» праекта «Народный Репортер»
19.08.2024
Журналісты Беларускага расследавальніцкага цэнтра абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук
31.07.2024
Кіраўніцтва «Белсату» адказала на абвінавачванні ва злоўжыванні
09.07.2024