• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фотаздымкі Уладзіміра Парфянка пакажуць на выставе ў Вільні

    Выстава «Віленскі альбом» Уладзіміра Парфянка адкрыецца 25 студзеня ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні. Вядомы беларускі фатограф пайшоў з жыцця ў студзені 2024 года.

    На рэтраспектыўнай выставе прадставяць здымкі з вялікай серыі «Фрагменты быцця». Абраную частку цыклу аб’ядноўвае, у першую чаргу, месца — горад Вільня. Асноўны аб’ём работы над праектам (у тым ліку і адбор) рабіўся на працягу 1987–1988 гадоў, калі аўтар разам з калегамі па групе «Правінцыя» часта наведваў Вільню.

    «Фатаграфію Ўладзіміра Парфянка вылучае тонкае пачуццё кампазіцыі, памножанае на  разуменне таго, што ў кожным з канкрэтных выпадкаў з’яўляецца рашаючым момантам. Да яго рана прыйшло асэнсаванне важнасці фактару спантаннасці ў рабоце фатографа і разуменне, што розніцу паміж добрым і выбітным здымкам робяць дэталі, дробязі, якія немагчыма ані прадугледзець, ані змадэляваць», — адзначаюць арганізатары выставы.

    Адкрыццё выставы адбудзецца 25 студзеня 2024 года ў 18:30 па адрасе Vil­ni­aus g., 20. Яна будзе працаваць да 28 лютага 2024 года.

    Пра смерць беларускага фатографа Уладзіміра Парфенка стала вядома 14 студзеня 2024 года. Творцу знайшлі мёртвым ва ўласнай кватэры яго сябры.

    Уладзімір Парфянок — адна з выбітных постацей у беларускай фатаграфіі. Рэдактар, фатограф, прадстаўнік «новай хвалі» творчай фатаграфіі 1980‑х, куратар і адзін з заснавальнікаў галерэі візуальных мастацтваў Nova, ён зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё беларускай фатаграфіі і культуры. Удзельнік шматлікіх выставачных праектаў у Беларусі і за мяжой. Адзін з выкладчыкаў Школы фатаграфіі ў Мінску. Куратар Нацыянага цэнтра сучасных мастацтваў, Майстэрні-музея Заіра Азгура. Пад яго ўплывам было сфарміравана не адно пакаленне фатографаў і крытыкаў фатаграфіі.

    Аўтар культавых фотасерый Per­sona non-gra­ta, Luci­da momen­ta, «Сад камянёў» ды іншых. Таксама ён быў сябрам Беларускага саюза мастакоў і дарадцам экспертнага савета Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў.

    Чытайце яшчэ:

    У зняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай з’явілася «хросная»

    «Фінансаванне беларускіх медыяў пагаршаецца. Усё больш адчуваецца канкурэнцыя з боку расійскіх СМІ». Што рабіць?

    CPJ заклікаў беларускія ўлады зняць абвінавачванні з журналіста Аляксандра Зянкова

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці