Футбольны клуб Дынама-Брэст» не акрэдытываў незалежных журналістаў на гульню Лігі Чэмпіёнаў
Журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава загадзя накіравалі заяўку на акрэдытацыю ад імя інфармагентцва БелаПАН для асвятлення першай у гісторыі брэсцкага футбольнага клуба гульні ў самым прэстыжным турніры ў Еўропе.
18 жніўня “Дынама-Брэст” сустрэнецца ў сваім горадзе ў матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Чэмпіёнаў супраць клуба “Астана” з Казахстана. Гульня адбудзецца без гледачоў.
Напярэдадні гульні Ляўчуку патэлефанавала прэс-аташэ футбольнага клуба “Дынама-Брэст” Ніна Кананюк і паведаміла, што служба бяспекі адмовіла ў акрэдытацыі. Пры гэтым ніякіх тлумачэнняў наконт гэтай адмовы не прагучала.
Алесь Ляўчук, які 19 гадоў асвятляе футбольныя спаборніцтвы ў якасці журналіста, лічыць гэтае рашэнне палітычна матываваным.
“Усе гэтыя гады мы з Міланай былі бяспечнымі, і таму мне цікава: якую пагрозу нясем ФК “Дынама-Брэст» зараз і чаму рашэнне аб акрэдытацыі прымае не прэс-служба, а служба бяспекі?”, — кажа брэсцкі журналіст.
Алесь Ляўчук мае намер накіраваць скаргу на адмову ў акрэдытацыі ў Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА), якое з’яўляецца арганізатарам Лігі Чэмпіёнаў.
