Галоўную рэдактарку «Мазырскага нафтаперапрацоўшчыка», асуджаную за «экстрэмізм», звольнілі з працы
Беларуская асацыяцыя журналістаў
У газеты Мазырскага НПЗ змяніўся галоўны рэдактар. Замест Святланы Богуш «Мазырскі нафтаперапрацоўшчык» узначаліў прапагандыст з Рагачова, паведамляе «Флагшток».

Былая рэдактарка Святлана Богуш. Крыніца фота: gomelspring.org
Кіраваць заводскай газетай зараз прызначаны былы галоўны рэдактар выканкамаўскай газеты Рагачова, сенатар і член Савета Рэспублікі Андрэй Шышкін.
Нагадаем, Святлану Богуш, якая раней займала пасаду галоўнага рэдактара газеты «Мазырскі нафтаперапрацоўшчык», затрымалі 10 ліпеня і асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (частка 2 артыкула 19.11 Адміністрацыйнага кодэкса). Разам з ёй быў затрыманы і памочнік генеральнага дырэктара завода Валерый Бойша.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў