Галоўную рэдактарку газеты «Мозырский нефтепереработчик» асудзілі за «экстрэмізм»
Беларуская асацыяцыя журналістаў
У Мазыры за «распаўсюд экстрэмізму» асудзілі галоўную рэдактарку заводскай газеты «Мозырский нефтепереработчик» Святлану Богуш. Пра гэта паведамляюць праваабароцы з «Гомельскай вясны».

Святлана Богуш. Крыніца фота: gomelspring.org
Вядома, што рэдактарку карпаратыўнага выдання Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода затрымалі 10 ліпеня 2024 года. Яе судзілі паводле часткі 2 артыкула 19.11 Адміністрацыйнага кодэкса («распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Справу вяла суддзя Святлана Буйнавец. Прысуд пакуль невядомы.
Таксама паведамляецца, што разам са Светланай Богуш па тым жа артыкуле быў затрыманы спецыяліст завода Валерый Бойша.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў