• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўны рэдактар “Борисовских новостей” абскардзіў штраф

    Галоўны рэдактар газеты “Борисовские новости” Анатоль Букас падаў скаргу на пастанову Барысаўскага райсуда па справе аб адміністратыўным правапарушэнні паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (“Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў”) ад 1 снежня 2017 г.

    Тады суддзя Барысаўскага раённага суда Яўген Манышаў палічыў віну рэдактара ў здзяйсненні правапарушэння даказанай і пакараў яго штрафам у памеры 15 базавых велічыняў. Але Анатоль Букас сваю віну не прызнаў, указаўшы, што не з’яўляецца суб’ектам правапарушэння ў адпаведнасці з нормай, прадугледжанай ч. 1 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (яе санкцыя прадугледжаная для ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў).

    У скарзе ў Мінскі абласны суд А. Букас таксама ўказаў, што прыцягненне да адказнасці парушыла яго правы на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выяўленне, на атрыманне, захоўванне і распаўсюд поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, аб палітычным жыцці, што гарантуецца арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт. 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельнікам якога з’яўляецца Рэспубліка Беларусь.

    Падставай для пачатку адміністрацыйнага працэсу, які распачаў Барысаўскі РУУС, стала інфармацыя, апублікаваная ў газеце ў артыкуле “Рассерженные люди выйдут на площадь” (№ 40 (1324) ад 4 кастрычніка 2017 г.): “Відэаролік заканчваецца заклікам паўдзельнічаць у чарговым Маршы раззлаваных беларусаў 2.0, які плануюць правесці лідары Беларускага нацыянальнага кангрэсу 21 кастрычніка ў 14 гадзін на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску”.

    20 лістапада 2017 г. Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне рэдакцыі газеты “Борисовские новости” аб парушэнні арт. 38 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі” (“Інфармацыя, распаўсюд якой у сродках масавай інфармацыі забаронены”).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці