Галоўны ветэрынар Баранавіч не паказаў “Intex-press” фота апальнага скарпіёна
Начальнік Баранавіцкай гарадской ветэрынарнай станцыі Сяргей Мікалаеў адмовіўся даць карэспандэнту “Intex-press” фота скарпіёна, які ўкусіў пакупніка ў адной з крам Баранавіч.
Журналістка “Intex-press” Алена Зелянко раніцай 5 снежня патэлефанавала Мікалаеву з просьбай прадаставіць фотаздымак злоўленага скарпіёна для публікацыі.
Справа ў тым, што начальнік Баранавіцкай гарадской ветэрынарнай станцыі Сяргей Мікалаеў напярэдадні распавёў СМІ, што фота скарпіёна ён перасылаў у Коста-Рыка біёлагу, а значыць фатаздымкі ў галоўнага ветэрынара горада ёсць альбо ён можа дастаць іх з электроннай скрыні.
Аднак Мікалаеў адказаў Алене Зелянко, што здымкаў у яго няма – усе фота ён нібыта выдаліў. Праз некаторы час фотаздымкі, прадстаўленыя Мікалаевым, з’явіліся на сайце дзяржаўнай раённай газеты “Наш край”.
