Галоўным рэдактарам Kyky.org стаў Віктар Малішэўскі
Учора на сайце Kyky.org выйшла незвычайная калонка , аформленая ў жанры ўтопіі. Яе аўтарам стаў вядомы беларускі журналіст Віктар Малішэўскі, які, адзначаецца ў публікацыі, стаў галоўным рэдактарам выдання.
У калонке глаўрэд абяцае, што сайт будзе мяняцца, але каманда захавае свой стыль і пазітыўную павестку.
“Мы выбудоўваем групоўку аўтараў, — запэўнівае Віктар Малішэўскі. — У нас дакладна не будзе пудзілаў — нам падабаюцца нейрасеткі для візуалізацыі нашага кантэнту, але твітэране нам падабаюцца больш. Мы хочам самі выйсці з нашай бурбалкі, разам змяніць краіну”.
Але, як лічыць новы галоўны рэдактар выдання, ва ўтопіі, здаецца, “яшчэ ўляпаемся”.
Віктар Малішэўскі ў журналістыцы 28 год. На працягу дзесяці год быў намеснікам галоўнага рэдактара “Камсамольскай праўды” у Беларусі. Кансультаваў розныя медыяпраекты, зарэкамендаваў сябе як паспяховы блогер. У розны час працаваў галоўным рэдактарам “Еўрарадыё”, рэдактарам Office.Life, дырэктарам дэпартамента камунікацый у “Альфа-Банку”.
Чытайце яшчэ:
Фактчэкінг у эпоху фэйкаў. Памятка, як журналісту не стаць ахвярай маніпуляцый
«Суразмоўца медыя павінен разумець рызыку». Дыскусія пра экстрэмізм і этыку
«Пра людзей, якія змагаліся за волю»: бэкстэйдж са здымак кліпа Кацярыны Ваданосавай
