«Гарадзенкі». Hrodna.life выдасць кнігу пра жанчын горада
29 мая 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Рэдакцыя Hrodna.life падрыхтавала да друку чарговую кнігу. Яе ўмоўная назва — «Гарадзенкі». Кніга складаецца з дзвюх частак — гістарычнай і сучаснай. Кніга будзе выдадзена ў чэрвені 2020. Замовіць зборнік можна ўжо зараз.
«Гарадзенкі» — гэта зборнік эсэ пра жанчын Гродна: тых, што адзначыліся ў гісторыі горада, і тых, што сёння робяць яго лепшым. У ёй будзе больш за 20 тэкстаў. Кошт 1 асобніка кнігі па перадзамове — 15 BYN. Пасля выхаду кнігі яна будзе прадавацца даражэй!
Як заўсёды, Hrodna.life збірае грошы на выданне праз краўдфандынг. Падрабязнасці ТУТ.
У кнігу ўвойдуць больш за 20 тэкстаў пра жанчын у гісторыі і сучаснасці горада. Частка з іх публікавалася цягам апошніх месяцаў на Hrodna.life.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Мы шакаваныя». Амбасады Вялікабрытаніі і Германіі занепакоеныя новай хваляй затрыманняў журналістаў у Беларусі
19.12.2024
Хто забіў літоўскага рэжысёра-дакументаліста ў Марыўпалі? Следства назвала падазраваных
01.03.2024
У Сейме Літвы прайшоў Форум свабоднай журналістыкі
13.12.2024
Telegram заблокировал чат-боты украинской разведки и СБУ
29.04.2024