Гарашчэню, які абразіў Барадуліна, заблякавалі на Facebook
Дырэктар агенцтва «Акадэм-нерухомасьць», пазаштатны выкладчык БДУ Аляксандар Гарашчэня, які апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках абразьлівыя словы ў адрас народнага паэта Рыгора Барадуліна, паведаміў, што яго заблякавалі на Facebook.
Аляксандар Гарашчэня зьневажальна выказаўся пра паэта Рыгора Барадуліна, назваўшы яго «нацысцкай сволаччу», бо той належаў да Партыі БНФ. У камэнтары для СМІ Гарашчэня пацьвердзіў свае словы, дадаўшы зьняважлівыя выказваньні і ў адрас Васіля Быкава.
Пасьля хвалі абурэньня ў сацыяльных сетках Гарашчэня выбачыўся на Facebook: «Прыношу свае прабачэньні блізкім паэта. Мае словы выглядалі непрыстойна».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў