• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Газеце Слонімскай” зноў адмовілі ў падпісцы і распаўсюдзе. Адказы — як пад капірку

    Днямі галоўны рэдактар “Газеты Слонімскай” і “Отдушины” Віктар Валадашчук атрымаў чарговыя адмовы на свае звароты ў РУП “Белпошта” і ГРУП “Белсаюздрук” аб уключэнні слонімскіх недзяржаўных выданняў у падпісны каталог “Белпошты” і сістэму распаўсюду праз кіёскі “Саюздруку” на другое паўгоддзе 2016 года.  

    На свае запаты пра вяртанне газеты ў дзяржаўную сістэму распаўсюду галоўны рэдактар атрымлівае адказы-адмовы, напісаныя як пад капірку. Так адбываецца пачынаючы з 2006 года, калі пасля прэзідэнцкіх выбараў “Газету Слонімскую” выкінулі з падпіскі на пошце і з газетных кіёскаў.

    “…РУП  “Белпошта” лічыць немэтазгодным уключэнне ў падпісны каталог выданняў “Газета Слонімская” і “Отдушина”, бо Вашы патрабаванні не грунтуюцца на нормах заканадаўства”, — у чарговы раз піша сп-ру Валадашчуку гендырэктар Белпошты. А дырэктар ГРУП “Белсаюздрук” прапаноўвае звярнуцца па пытаннях рэалізацыі ва УП “Гроднааблсаюздрук”, адкуль з 2006 года прыходзяць усё тыя ж адпіскі-адмовы.  

    Віктар Валадашчук звяртаўся з запытам у Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і Міністэрства інфармацыі. Ён спрабаваў высветліць, што яму як выдаўцу і галоўнаму рэдактару трэба зрабіць, каб “Газета Слонімская” і “Отдушина” трапілі ў падпісны каталог і кіёскі.

    “…У выпадку нязгоды з дзеяннямі РУП “Белпошта”, наконт выканання (невыкананння) абавязкаў па прыёму падпіскі, дастаўцы і пераадрасацыі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, Вы маеце права звярнуцца з позвай у суд…”, — гаворыцца ў лісце з Мінсувязі.

    “ …Мінінфарм не мае права ўмешвацца ў дзейнасць самастойных суб’ектаў гаспадарання і прымушаць іх заключыць дамову”, — піша Міністэрства інфармацыі на чарговы зварот па пытаннях падпіскі і распаўсюду выданняў ПУП “Газета Слонімская”.

    “Відавочна, што гэта пытанне палітычнай волі, а не справа суб’ектаў гаспадарання, — пракаментаваў сітуацыю для baj.by галоўны рэдактар-дырэктар ПУП рэдакцыя газеты “Газета Слонімская” Віктар Валадашчук.  – Хаця адказу па сутнасці на свае запыты я зноў не атрымаў. Калі толькі будзе галосны ці негалосны загад зверху — і “Белпошта”, і “Саюздрук” прымуць нашы газеты ў свае абдымкі, як тое ўжо было ў свой час з “Народнай воляй” і “Нашай Нівай”. Але пакуль такога загаду, відаць, не было”.

    Звяртацца з позвай у суд, як тое раіць Мінсувязі, Віктар Валадашчук не бачыць сэнсу.

    Разам з тым,  недзяржаўная газета “Борисовские новости” на свой зварот у “Мінаблсаюздрук” наконт аднаўлення супрацоўніцтва атрымаў не адпіску, а пералік дакументаў, неабходных для разгляду прапановы. У прыватнасці, у рэдакцыі запыталі копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, выпіску са Статута, узор выдання і г.д. У газеце спадзяюцца, што гэта добры знак.

    Падпіска і продаж газет у кіёсках: можа, паспрабаваць зноў?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці