• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Gazeta Wyborcza выйшла з паштоўкай для Анджэя Пачобута

    Вядомая польская газэта прапануе напісаць калядныя віншаваньні палітвязьню рэжыму Лукашэнкі.

    Анджэй Пачобут ужо 267 дзён знаходзіцца за кратамі паводле палітычна матываваных абвінавачаньняў, піша Gaze­ta Wybor­cza. Сёлета калегі прызналі яго журналістам году ў Польшчы, гэта ўжо другая такая ўзнагарода для журналіста зь Беларусі.

    У папяровым выпуску газэты, што выйшаў у панядзелак, 20 сьнежня, знаходзіцца паштоўка, якую прапануюць падпісаць чытачам і даслаць у Беларусь, такім чынам віншуючы Пачобута з Калядамі. Напісаць просяць па-расейску, бо польскі тэкст можа не прайсьці турэмную цэнзуру. Таксама газэта просіць чытачоў устрымацца ад палітычных момантаў, каб было больш шанцаў на тое, што паштоўку Пачобуту перададуць.

    48-гадовы Анджэй Пачобут — вядомы журналіст і грамадзкі дзеяч, сябра незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі (СПБ). Прыйшоў у журналістыку ў 2002 годзе. Працаваў у першых незалежных горадзенскіх газэтах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», газэце «Народная воля», газэце СПБ на польскай мове Głos znad Niem­na («Голас з‑над Нёмана»). Быў рэдактарам часопіса СПБ Mag­a­zyn Pol­s­ki na uchodźst­wie, карэспандэнтам выданьня Gaze­ta Wybor­cza. Займаўся тэмамі, зьвязанымі зь гісторыяй спэцслужбаў СССР, антысавецкага супраціву ў Заходняй Беларусі, Арміі Краёвай.

    Сёлета 25 сакавіка да Пачобута прыйшлі зь ператрусам і затрымалі. Цяпер ён знаходзіцца ў Жодзінскай турме. Таксама ў сакавіку затрымалі яшчэ трох актывістак польскай дыяспары і старшыню арганізацыі Анжаліку Борыс. Ім закідаюць «распальваньне нацыянальнай варожасьці» і «рэабілітацыю нацызму».

    Пазьней стала вядома, што Анджэй Пачобут і Анжаліка Борыс адмовіліся ад вызваленьня ў абмен на згоду пакінуць радзіму. У той жа час іншыя актывісткі — Ірэна БярнацкаяМарыя Цішкоўская і Ганна Панішава — гэтай магчымасьцю скарысталіся, іх без дакумэнтаў, у парушэньне ўсіх правілаў, вывезьлі ў Польшчу.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки! ВСЕ АДРЕСА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці