• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Глыбоцкія журналісты ўшанавалі памяць Язэпа Драздовіча

    Сябры Глыбоцкай суполкі ГА «БАЖ» разам з грамадскімі актывістамі Глыбоччыны і Шаркоўшчыны наведалі магілу Язэпа Драздовіча. Штогод 13 кастрычніка, у дзень народзінаў мастака, этнографа і публіцыста яны збіраюцца на могілках у Ліплянах, каб узгадаць вядомага земляка. Сёлета на ўшанаванні прысутнічала каля 20 чалавек.

    Па традыцыі на пачатку ўсклалі кветкі да магілы Язэпа Драздовіча, потым з вітальным словам выступіла Ада Райчонак — заснавальніца музея імя Язэпа Драздовіча ў Германавічах, што ў Шаркаўшчынскім раёне. Пасля сябра глыбоцкай суполкі БАЖ і вядомая паэтка Марыя Баравік прачытала свае вершы ў гонар славутага земляка. Таксама са сваёй творчасцю пазнаёмілі прысутных паэтка з Падсвілля Людміла Баброўская, Ігар Дземідовіч з Шаркаўшчыны і малады паэт з Глыбокага Максім Нікіфаровіч.

    З цікавым гістарычным расповедам выступіў рэдактар газеты “Вольнае Глыбокае” Уладзімір Скрабатун.

    На ўшанаванне завіталі і мясцовыя старажылы, якія яшчэ крыху памятаюць вядомага земляка Язэпа Драздовіча, бо жылі з ім побач і часам сустракаліся з дзядзькам Язэпам у дзяцінстве.

    Паводле іх слоў,  знакаміты мастак быў дзіваком, які любіў прыроду і цураўся жанчын.

    Пасля могілак прысутныя па традыцыі завіталі на бацькоўскую сядзібу да Мар’яна Місевіча ў вёску Перадолы, якая знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад Ліплян. Мар’ян Місевіч — былы настаўнік і турыст, ён таксама памятае Язэпа Драздовіча. На яго сядзібе  ў любую пару года вісіць бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”.

    Мерапрыемства скончылася агульнай бяседай, падчас якой прысутныя падзяліліся асабістымі ўспамінамі пра вядомага земляка Язэпа Драздовіча.

    Фота: Уладзіміра Скрабатуна

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці